Кіраўнік дзяржавы прыняў кадравыя рашэнні па складу Ўрада
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў новае кіраўніцтва Урада. Адпаведныя кадравыя рашэнні 18 жніўня агучыў Кіраўнік дзяржавы.
Прэм'ер-міністрам Беларусі назначаны Сяргей Румас, які да гэтага часу ўзначальваў Банк развіцця.
Першым намеснікам Прэм'ер-міністра назначаны Аляксандр Турчын, да гэтага часу кіраўнік Апарату Савета Міністраў. Намеснікам Прэм'ер-міністра назначаны Ігар Ляшэнка. "Ён знаходзіцца ў камандзіроўцы, ён у курсе справы. Будзе курыраваць пытанні, якімі займаўся Уладзімір Сямашка", - сказаў Прэзідэнт. Да гэтага часу Ігар Ляшэнка ўзначальваў канцэрн "Белнафтахім".
Намеснікам Прэм'ер-міністра таксама назначаны Уладзімір Кухараў. Да гэтага часу ён працаваў на пасадзе намесніка Старшыні КДК. "Ён будзе курыраваць пытанні будаўніцтва, ЖКГ, транспарту. Гэта аснова. А далей вам вызначаць ва Урадзе, як вы размяркуеце гэтыя абавязкі", - растлумачыў Прэзідэнт.
Акрамя таго, Намеснікам Прэм'ер-міністра назначаны Ігар Петрышэнка, які да гэтага часу быў паслом Беларусі ў Расіі. Ён будзе адказваць за сацыяльную сферу - ахову здароўя, адукацыю, культуру, спорт.
Міністрам архітэктуры і будаўніцтва назначаны Дзмітрый Мікулёнак.
Міністрам прамысловасці - Павел Уцюпін. "Ведаеце сферу. Вы там, па-мойму, гадоў пяць прапрацавалі. І вельмі добра, што вы папрацавалі і ў Міністэрстве эканомікі. Для вашай будучай работы гэта проста цудоўна", - адзначыў беларускі лідар.
Міністрам сувязі і інфарматызацыі назначаны Канстанцін Шульган. "Чалавек дысцыплінаваны, ваенны, які вельмі добра ведае гэту сферу, і асабліва перспектыву развіцця, звязаную з інфармацыйнымі тэхналогіямі, стварэннем вялікай удзельнай вагі ў сферы ІТ", - ахарактарызаваў новага Міністра Кіраўнік дзяржавы.
Міністэрства эканомікі ўзначаліць Дзмітрый Крутой. "Вельмі хацелася б, каб Міністэрства эканомікі (вы гэту арганізацыю добра вывучылі) набыло новае дыханне і было прыстасавана да новых рэалій. Гэта вельмі важна", - сказаў Прэзідэнт.
Старшынёй Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта назначаны Раман Галоўчанка. "Вы там працавалі, добра ведаеце гэту сферу. Вельмі добра, што вы папрацавалі на пасадах пасла ў розных краінах. Усё астатняе для таго, каб працаваць у ВПК, у вас ёсць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
"На парадку дня гэтыя пытанні стаяць даўно. Прынамсі, перада мной як Прэзідэнтам. А ў апошні час яны набылі асаблівае гучанне ў сувязі з мерапрыемствам на ўсходзе Беларусі. Тады мной было прынята рашэнне абнавіць наш Урад, асабліва кіраўніцтва. Было даручана Кіраўніку Адміністрацыі правесці кансультацыі з адпаведнымі службовымі асобамі, вярнуцца да рэзерву кадраў Прэзідэнта, правесці кансультацыі з кіраўнікамі арганізацый грамадзянскай супольнасці нашай краіны", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.
"Вы цудоўна ведаеце, што такое грамадзянская супольнасць у Беларусі. Гэта кіраўнікі нашай жаночай арганізацыі, маладзёжнай арганізацыі, прафсаюзаў і ветэранскай арганізацыі... Як мне было даложана, такія кансультацыі былі праведзены. І тыя кандыдатуры, якія абмяркоўваліся з кадравага рэестра, паводле маёй інфармацыі, былі падтрыманы і адобраны", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
"Я не стану перад вамі разгортваць якую-небудзь праграму. Усе вы з ёй знаёмыя, і як эксперты вы ўсе прымалі ўдзел у фарміраванні гэтай праграмы, не кажучы ўжо пра цяперашняга Прэм'ер-міністра. Гэта чалавек, які папрацаваў у розных сферах, - сказаў Прэзідэнт. - Ён мае свой пункт гледжання. Я паважаю, я яму даручаў шмат канкрэтных пытанняў па-за яго сферай, і яны заўсёды выконваліся".
"У мяне вялікія надзеі на вас. І мы сапраўды праз нейкі час і да выбараў прыйдзем - і да парламенцкіх, і да прэзідэнцкіх - гэта наш экзамен. І мне хацелася б, каб мяне ні ў якім разе не папракнулі за дрэнную вашу работу", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
"Вы - пальцы на маіх руках. І кожны баліць у мяне аднолькава. Вы мае "дзеці". Я за вас адказваю", - вобразна выказаўся Кіраўнік дзяржавы.

Апублікавана:
18 жнiўня 2018 в 09:21
Праглядаў:
1 154