Кітайская рэдакцыя «Мастацкай літаратуры»

Кітайская рэдакцыя «Мастацкай літаратуры»


У выдавецтве «Мастацкая літаратура» праведзена падрыхтоўчая работа да стварэння рэдакцыі кітайскай літаратуры.

Дырэктар выдавецтва паэт і празаік Алесь Бадак, распавёў, што гэта новая для выдавецтва справа і рэалізоўваецца яна разам з кітайскім бокам.

Асновай для такога праекта сталі напрацоўкі, якія ўжо былі здзейснены раней.

Багаты вопыт супрацоўніцтва з КНР у галіне кнігавыдання, публікацыі перакладаў кітайскай літаратуры і ў Выдавецкага дома «Звязда».

Цяпер выдавецтва “Мастацкая літаратура” выдае серыю кніг «Светлыя знакі: Паэты Кітая». Нядаўна быў перададзены ў друкарню зборнік вершаў Ван Цзянчжао. Наперадзе – рэалізацыя новых ідэй. Яны звязаны з перакладамі культуралагічнай, асветніцкай літаратуры. Носьбіту кітайскай мовы, спецыялісту з Кітая, які ведае і рускую, і беларускую мовы, канешне ж, шмат прасцей будзе працаваць у гэтым накірунку.

Вопыт «Мастацкай літаратуры» па супрацоўніцтву з КНР у галіне кнігавыдання носіць адметны характар. Сведчаннем таго з’яўляецца падрыхтоўка і выданне анталогіі кітайскай паэзіі XX стагоддзя ў перакладзе на беларускую мову «Пялёсткі лотаса і хрызантэмы». Перакладчык – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Мікола Мятліцкі.
Апублікавана:
Праглядаў:
2 064
Краіны: