Кнігі нашага дзяцінства: “Вершы” Якуба Коласа

Кнігі нашага дзяцінства: “Вершы” Якуба Коласа

Выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” ў серыі “Кнігі нашага дзяцінства” выпусціла зборнік народнага паэта Беларусі Якуба Коласа “Вершы”.

Поруч з добра вядомымі вершамі – “На лузе”, “Ручэй”, “Храбры певень”, “За навуку”, “Адлёт жураўлёў”, “Дзед Мароз”,”Зіма”, “На рэчцы зімою”, “Песня аб вясне”, “На полі вясной” пададзены і два ўрыўкі з паэмы “Міхасёвы прыгоды”: “Рыбацтва” і “Грыбы”. Несумненна, для тых, хто ўпершыню адкрывае творчасць класіка айчыннай літаратуры, гэтая кніжачка – цудоўны падарунак. І таму асабліва шкада, што наклад яе склаў усяго 900 экзэмпляраў. Фарбы, колеры слоў і вобразаў, вынайдзеных вялікім беларускім паэтам XX стагоддзя, уражваюць, захапляюць. Да паэтычных твораў добрым дапаўненнем служаць малюнкі, аўтарамі якіх з’яўляюцца добра вядомыя кніжныя графікі А. Волкаў, Р. Кроль. Выкананыя шмат гадоў таму, ілюстрацыі, як і творы Якуба Коласа, дыхаюць цеплынёю і шчырасцю, напоўнены душэўнасцю і сардэчнасцю.
Апублікавана:
Праглядаў:
938
Галіны дзейнасці: