Конкурс на выбар сучаснай п’есы «Беларускі радыётэатр у XXI стагоддзі»

Конкурс на выбар сучаснай п’есы «Беларускі радыётэатр у XXI стагоддзі»

Радыёканал «Культура» абвясціў конкурс на выбар сучаснай п’есы «Беларускі радыётэатр у XXI стагоддзі», асноўная мэта якога — адабраць лепшую радыёп’есу для пастаноўкі ў эфіры.

Удзельнікам прапануюць прадставіць п’есы на тэмы: «Моладзь і вечныя каштоўнасці: сучасны погляд», «Моладзь і сямейныя каштоўнасці», «Дыялог культур у сучасным свеце». Работы прымаюцца на беларускай і рускай мовах. Нават калі твор будзе адабраны на рускай мове, яго перакладуць на беларускую. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 15 ліпеня.

Источник: zviazda.by
Апублікавана:
Праглядаў:
268