Літаратурна-мастацкае выданне “Трон: легенда, повесть, мистерия” выйшла ў выдавецтве “Беларусь”

Літаратурна-мастацкае выданне “Трон: легенда, повесть, мистерия” выйшла ў выдавецтве “Беларусь”

Аўтар выдання – беларускі літаратуразнаўца, доктар філалагічных навук, прафесар, член Прэзідыума і Праўлення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Іван Саверчанка.

Творы, што ўвайшлі ў кнігу, заснаваны на глыбокім веданні архіўных матэрыялаў і дакументаў, старажытных летапісаў і хронік. Адноўлены гераічныя і трагічныя старонкі старажытняй гісторыі Беларусі, ажыццёўлена мастацкая рэканструкцыя глыбінных пластоў нацыянальнай міфалогіі і вераванняў беларусаў. Паказана адзінства усходніх славян – беларусаў, рускіх, украінцаў – у барацьбе з крыжаносцамі і татара-манголамі. Галоўнымі героямі з’яўляюцца найбольш значныя асобы мінулага – Рагвалод і Рагнеда, Усяслаў Чарадзей і князь Міндоўг.

Выданне разлічана на шырокае кола чытачоў, настаўнікаў і школьнікаў старэйшых класаў.

Апублікавана:
Праглядаў:
1 183
Галіны дзейнасці: