Літаратурная прэмія Брэстчыны
1 лютага 2019 года пачынаецца прыём заявак на ўдзел у конкурсе на суісканне абласной літаратурнай прэміі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта імя У.А. Калесніка.
Прэмія будзе спрыяць стварэнню паэтамі, празаікамі, драматургамі высокамастацкіх твораў, выяўленню знакавых імёнаў у сферы слоўнага мастацтва, павышэнню статусу пісьменніка ў грамадстве, умацаванню станоўчага іміджу вобласці.
Гэта знакавая падзея ў літаратурным жыцці Брестчыны праходзіць адзін раз у 2 гады па трох намінацыях: проза, паэзія і дзіцячая літаратура.