Луцкі: класічным СМІ важна ўдасканальваць працу ў інтэрнэце

Луцкі: класічным СМІ важна ўдасканальваць працу ў інтэрнэце

Міністр інфармацыі Ігар Луцкі падчас свайго дакладу на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі вядучых сродкаў масавай інфармацыі краіны акрэсліў некаторыя сусветныя тэндэнцыі, звязаныя з працай сродкаў масавай інфармацыі. 

«Сыход аўдыторыі ў інтэрнэт і, як вынік, падзенне тыражоў і даходаў друкаванай прэсы — гэта сусветная тэндэнцыя. Выхад— разам з аўдыторыяй ісці ў інтэрнэт», — сказаў міністр.

Недастаткова, на яго думку, кантралюецца размеркаванне рэкламы і даходаў ад яе ў сеціве. Навядзенне парадку з гэтым — адна з найбліжэйшых задач для Мінінфарма.

«Мэта — дабіцца таго, каб мы былі якасным рэгулятарам ва ўсіх сектарах масавай інфармацыі, эфектыўней кантралявалі медыяпрастору, сталі драйверам перадавых медыярэсурсаў і каардынацыйным цэнтрам інфармацыйнай работы для дзяржаўных органаў, каб роля міністэрства была і бачная, і зразумелая грамадству», — зазначыў Ігар Луцкі.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома “Звязда”

Апублікавана:
Праглядаў:
351