Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні адбудуцца ў Мінску

Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні адбудуцца ў Мінску

26–27 красавіка 2018 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудуцца ХІV Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні, прымеркаваныя да 400-годдзя выдання першага «Буквара». Першая ў свеце кніга пад назваю «Буквар» была выдадзена Віленскім праваслаўным брацтвам у 1618 годзе.

Арганізатарамі канферэнцыі з’яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Суарганізатарамі выступаюць Беларускі дзяржаўны педагагічнага ўніверсітэт імя Максіма Танка і Нацыянальныінстытутадукацыі. Партнёрамі навуковага мерапрыемства сталі Праект Еўрапейскага Саюза «MOST» і Польскі Інстытут у Мінску.

У канферэнцыі прымуць удзел даследчыкі з Азербайджана, Беларусі, Вялікабрытаніі, Італіі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны.


Апублікавана:
Праглядаў:
291