Малая радзіма Якуба Коласа адзначае юбілей

Малая радзіма Якуба Коласа адзначае юбілей

000084_296276.jpg23 чэрвеня сваё 425-годдзе адзначае горад Стоўбцы.

Упершыню за ўсю гісторыю існавання горад святкуе такі значны юбілей. Згодна рашэнню раённага Савета дэпутатаў днём заснавання горада прынята лічыць 20 чэрвеня 1593 года. Дакладную дату прапанавалі навукоўцы пасля дэтальнага вывучэння гістарычных дакументаў з фондаў роду Слушкаў.

Стаўбцоўшчына з'яўляецца малой радзімай знакамітага класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа. Тут ён правёў першыя гады свайго жыцця. Першы дом Якуба Коласа стаў мемарыяльнай сядзібай, у якой можна даведацца пра жыццё і дзейнасць беларускага песняра. Акрамя таго, лёсы Язэпа Лёсіка, Фелікса Дзяржынскага і Ўладзіслава Сыракомлі непасрэдна звязаны з Стоўбцамі.


У святочнай праграме Дня горада запланавана вялікая колькасці мерапрыемстваў, у тым ліку выдавецтвы "Мастацкая літаратура" і "Народная асвета" праводзяць прэзентацыі кніг сучасных беларускіх пісьменнікаў з Стаўбцоўшчыны Яўгена Хвалея і Міколы Маляўкі.
Апублікавана:
Праглядаў:
1 152
Галіны дзейнасці:
Падзея: