Маркетынг кніжных выданняў праз сацыяльныя сеткі – вельмі дзейсны спосаб рэкламы

Маркетынг кніжных выданняў праз сацыяльныя сеткі – вельмі дзейсны спосаб рэкламы

Такую думку падчас круглага стала  “Беларуская кніга ў сучасным грамадстве”, які прайшоў у Выдавецкім доме “Звязда” напярэдадні ХХV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу, выказала дырэктар “Акадэмічнай кнігі” Вольга Глухоўская. 

– Але для таго, каб гэта рабіць, у ідэале, патрэбен асобны спецыяліст – які б “жыў” у сацыяльных сетках, збіраў “лайкі”, падпісантаў, чытаў інфармацыю і вёў перапіску, - лічыць яна. -  Калі хтосьці не будзе гэтага рабіць на пастаяннай аснове, працэс спыніцца... У “Акадэмічнай кнігі” працуе сайт, на якім можна даведацца некаторую інфармацыю пра выданні. Яшчэ адна форма працы па папулярызацыі кніг – гэта аўтограф-сесіі. Аўтары, на якіх часцей за ўсё прыходзяць слухачы, зазвычай звяртаюцца да нас самі, здараецца, што мы запрашаем кагосьці. Аднак, ці прыходзяць людзі, залежыць і ад дня, часу, і ад рэкламы, і ад самога аўтара, яго твора. На нейчую аўтограф-сесію можа прыйсці ўсяго некалькі чалавек. А на сустрэчу з паэтам Алесем Разанавым, да прыкладу, якая адбывалася не так даўно, завітала вельмі шмат яго сяброў і прыхільнікаў.

Апублікавана:
Праглядаў:
317