Мастацкае слова аб’яднае краіны ў Гродна
1 чэрвеня ў рамках XII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у Гродна пройдзе шэраг мерапрыемств, прысвечаных пытанням сучаснай беларускай літаратуры, творчым узаемаадносінам і культурным сувязям паміж краінамі.

Арганізатарамі выступяць Міністэрства інфармацыі, Гродзенскі аблвыканкам, Гродзенскі гарвыканкам, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Е.Ф.Карскага, Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей, Саюз пісьменнікаў Беларусі, выдавецкі дом “Звязда”, выдавецтва “Мастацкая літаратура”.

У мерапрыемствах прымуць удзел прадстаўнікі літаратурна-культурнай супольнасці Азербайджана, Беларусі, Казахстана, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны, Францыі.

У час фестывалю пройдзе семінар “Мастацкі тэкст у арыгінале і перакладзе”, у якім возьмуць удзел пісьменнікі, публіцысты, навуковыя даследчыкі, перакладчыкі, прадстаўнікі выдавецкіх устаноў з розных краін.

У гэты ж дзень адбудзецца “круглы стол” беларускіх і замежных пісьменнікаў «Дыялог літаратур — дыялог культур». Удзельнікі сустрэчы абмяркуюць сённяшні стан міжнародных літаратурных адносін, роль мастацкага перакладу нацыянальных літаратур, а таксама шэраг іншых пытанняў.

Апублікавана:
30 мая 2018 в 11:30
Праглядаў:
1 090