Міністр iнфармацыi Аляксандр Карлюкевіч наведаў Полацкае КУВП «Спадчына Ф. Скарыны»
27 жнiўня Міністр iнфармацыi Аляксандр Карлюкевіч сустрэўся з працоўным калектывам Полацкага КУВП «Спадчына Ф. Скарыны».
У рамках правядзення адзінага дня інфармавання ён выступіў з дакладам «Моладзь Беларусі: магчымасці для самарэалізацыі». На сустрэчы былі абмеркаваны пытанні асноўных напрамкаў маладзёжнай палітыкі дзяржавы, адукацыі моладзі і працаўладкавання маладых спецыялістаў, унесеных змяненнях у заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі, а таксама разгледжаны перспектывы развіцця кніжнага друку ў параўнанні з электроннымі кнігамі і шляхі развіцця рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі.
Па заканчэнні дакладу прысутныя, сярод якіх былі прадстаўнікі абласной газеты «Віцебскія весці» і КУП «Наваполацкае кабельнае тэлебачанне «Вектар», змаглі задаць пытанні, якія iх цікавяць.
Акрамя таго, адбылася рабочая сустрэча з кіраўніком Полацкага КУВП «Спадчына Ф. Скарыны» Мікалаем Ильюшенкам.