Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч правёў выязны прыём у Вілейскім раёне
22 жніўня 2018 года Міністр Аляксандр Карлюкевіч у Вілейскім раённым выканаўчым камітэце правёў выязны прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб з падключэннем «прамой тэлефоннай лініі».
Грамадзяне задалі пытанні аб рабоце электронных сродкаў масавай інфармацыі, а таксама прасілі аказаць садзейнічанне ў рашэнне сацыяльна-бытавых праблем.
Аб выніках прыёму своечасова праінфармаваныя адпаведныя службы Вілейскага райвыканкама.
Акрамя таго, адбыліся рабочыя сустрэчы са старшынёй Вілейскага райвыканкама Віктарам Катом, а таксама з кіраўніцтвам Вілейскай раённай газеты "Шлях перамогі". Абмеркаваны праблемныя пытанні і намечаны шляхі далейшага развіцця рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі.