Міністр інфармацыі наведаў Ляхавічы

Міністр інфармацыі наведаў Ляхавічы

31 мая Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч пабываў у Ляхавічах. У межах адзінага дня інфармавання ён правёў сустрэчу ў Ляхавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы з педагогамі, работнікамі культуры, раённага аддзялення УП “Брэстаблсаюздрук”, рэдакцыі раённай газеты “Ляхавіцкі веснік”, адказаў на пытанні ўдзельнікаў сустрэчы.<br />
<br />
Міністр наведаў аддзяленне дзённага знаходжання грамадян пажылога ўзросту Ляхавіцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, якое адкрылася летась у райцэнтры ў капітальна адрамантаваным будынку былога інтэрната аграрнага каледжа. Выдатныя ўмовы для наведвальнікаў прыцягнулі сюды вельмі нераўнадушных, зацікаўленых, творчых землякоў. Аляксандр Карлюкевіч пазнаёміўся з умовамі, створанымі тут для правядзення вольнага часу пажылых людзей, у тым ліку для заняткаў творчасцю.
Апублікавана:
Праглядаў:
244