Міністр інфармацыі наведаў Магілёўскі дзяржаўны універсітэт
Сёння ў Магілёве адбылася сустрэча Міністра інфармацыі Аляксандра Карлюкевіча з выкладчыцкім і студэнцкім актывам Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта ім. А. А. Куляшова.
Адказваючы на пытанні студэнтаў, Аляксандр Карлюкевіч выказаў меркаванне, што ў друкаваных СМІ заўсёды будзе свой чытач, пры гэтым будучыня ёсць перш за ўсё ў выданняў з аналітычным кантэнтам.
"Інтэрнэт-выданні карыстаюцца ў свеце ўсе большай папулярнасцю, але ў друкаваных СМІ ёсць свой чытач, і яго нямала, - адзначыў Міністр інфармацыі. - Пры гэтым многія друкаваныя СМІ паспяхова сумяшчаюць сваю працу і ў сацсетках".
На думку Аляксандра Карлюкевіча, будучыня ёсць перш за ўсё ў тых друкаваных выданняў, дзе будзе больш аналітыкі, цікавых творчых матэрыялаў, ацэнак аўтарытэтных экспертаў. Да прыкладу, цяпер вялікай папулярнасцю карыстаюцца штотыднёвікі, якія даюць аб'ектыўную ацэнку сітуацыі ў краіне і свеце.
Міністр інфармацыі прызнаўся, што яго любімым выданнем па-ранейшаму застаецца газета "Звязда", дзе ён доўга працаваў. Акрамя таго, ён пастаянна чытае "СБ. Беларусь сёння", расейскую "Літаратурную газету" і іншыя выданні.
Дакранаючыся пытанняў тэлевяшчання, Міністр заявіў, што на беларускіх тэлеканалах павінна быць больш праграм айчыннай вытворчасці.
"Мы ўвялі паняцце нацыянальнага тэлевізійнага прадукту. На тэлебачанні ён павінен прысутнічаць у пэўнай прапорцыі. Рух у гэтым напрамку будзе паступальным. Мяркуецца, што на першым этапе, ці праз два гады з моманту прыняцця змяненняў у закон аб СМІ, на тэлеканалах павінна быць не менш за 30% айчынных праграм", - сказаў Міністр інфармацыі.
"Выпрацоўваючы дадзеную пазіцыю, мы арыентаваліся на фарміраванне айчыннага медыярынку. Наша тэлебачанне павінна быць больш цікавым і развівацца на лепшых сусветных прыкладах", - падкрэсліў Аляксандр Карлюкевіч.

Апублікавана:
21 верасня 2018 в 16:54
Праглядаў:
1 163