Міністр інфармацыі павіншаваў калектыў рэдакцыі газеты «Родныя вытокі» з 80-годдзем выдання
«Паважаныя калегі!
Віншую калектыў рэдакцыі газеты «Родныя вытокі», а таксама ветэранаў журналістыкі з 80-годдзем з дня выхаду першага нумара выдання.
80 гадоў — салідны ўзрост для сучаснага друкаванага выдання. На працягу ўсяго гэтага часу ваша газета нязменна заставалася надзейнай крыніцай самай важнай і дакладнай інфармацыі аб жыцці рэгіёна.
І сёння, знаходзячыся на вастрыні жыцця, «Родныя вытокі» садзейнічаюць мясцовай уладзе ў вырашэнні важных дзяржаўных ідэалагічных і сацыяльна-эканамічных задач, застаюцца паслядоўным правадніком дзяржаўнай палітыкі, прапагандыстам высокіх маральных каштоўнасцей і ідэалаў нашага народа.
Прыемна адзначыць, што ваша выданне па-ранейшаму трымае руку на пульсе і імкнецца словам і справай адказваць на ўсе суровыя выклікі сучаснасці.
Жадаю ўсім, хто стварае газету, — так трымаць! Далейшых вам поспехаў і вострага пяра, высокіх рэйтынгаў і накладаў, любові і адданасці чытачоў, здароўя і дабрабыту.
Уладзімір Пярцоў»