“Мінскай праўдзе” – 70!

“Мінскай праўдзе” – 70!

Міністр інфармацыі Ігар Луцкі павіншаваў калектыў рэдакцыі газеты “Мінская праўда” з важнай падзеяй – 70-годдзем з дня выхаду ў свет першага нумара газеты.

“Старонкі аднаго са старэйшых перыядычных выданняў краіны з’яўляюцца сапраўдным летапісам багатага на гістарычныя падзеі шматграннага жыцця Міншчыны. Газета ўсебакова і аб’ектыўна асвятляе пытанні палітыкі, эканомікі, адукацыі, культуры, спорту, прафесійным і сумленным словам дапамагае сваім чытачам вырашаць надзённыя праблемы. Калектыву рэдакцыі заўсёды ўласцівы адказнасць, праўдзівасць, прынцыповасць, вернасць грамадзянскаму абавязку”, – гаворыцца ў віншаванні.

Ігар Луцкі асабліва адзначыў, што сёння выданне ўяўляе сабою годны прыклад сапраўды сучаснай газеты высокага ўзроўню.

Дзейсная праца журналістаў выдання неаднаразова адзначалася рознымі ўзнагародамі. Сведчаннем прызнання з боку прафесійнай супольнасці стала званне лепшай абласной газеты, якога “Мінская праўда” была ўдастоена па выніках X Нацыянальнага конкурсу “Залатая Ліцера”.

Міністр пажадаў работнікам рэдакцыі поспехаў у дасягненні высакародных мэт, рэалізацыі новых творчых ідэй, берагчы і памнажаць лепшыя традыцыі беларускай журналістыкі, а таксама моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, шматлікай чытацкай аўдыторыі.

Апублікавана:
Праглядаў:
234