Міжнародны круглы стол беларускіх і замежных літаратараў “Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго”

Міжнародны круглы стол беларускіх і замежных літаратараў “Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго”

Адно са знакавых мерапрыемстваў Дня беларускага пісьменства –  міжнародны круглы стол з удзелам вядомых беларускіх і замежных літаратараў, які традыцыйна праходзіць напярэдадні свята. Сёлета ён пачне сваю працу 31 жніўня а 11-й гадзіне ў Свята-Успенскім Жыровіцкім манастыры (а.г.Жыровічы, вул.Саборная, 57).

У мерапрыемстве прымуць удзел пісьменнікі з больш як 10 краін: Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, Грузіі, Латвіі, Літвы, Індыіі, Польшчы, Расіі, Узбекістана, Украіны і іншых.

Міжнародны круглы стол пісьменнікаў праводзіцца штогод Міністэрствам інфармацыі сумесна з Саюзам пісьменнікаў Беларусі і Выдавецкім домам “Звязда”, выдавецтвам “Мастацкая літаратура”, пачынаючы з 2007 года. Пляцоўкай для творчых дыскусій з’яўляюцца гарады-сталіцы Дня беларускага пісьменства. У мерапрыемстве таксама прымаюць удзел грамадскія дзеячы, прадстаўнікі беларускай дыяспары з розных краін свету.

Дыскусіі абяцаюць быць, як заўсёды, грунтоўнымі і цікавымі.

Апублікавана:
Праглядаў:
1 150
Рэгіёны Беларусі: