Музей журналістыкі ў рэдакцыі газеты "Народны голас" (Ельск) наведалі школьнікі

Музей журналістыкі ў рэдакцыі газеты "Народны голас" (Ельск) наведалі школьнікі

Рэдакцыя Ельскай раёнай газеты "Народны голас" арганізавала экскурсію для школьнікаў, якія адпачываюць у аздараўленчым  лагеры цэнтра дзіцячай творчасці.

Хлопцы і дзяўчынкі пабачылі экспанаты, сабраныя ў Музеі журналістыкі, а таксама музейную экспазіцыю "Свет дзяцінства".

Карэспандэнты газеты распавядалі гасцям  як працуюць журналісты і рыхтуецца газетны нумар або радыёперадача, паказалі як выглядалі раней радыёпрымачы.

Школьнікі  з цікавасцю разглядалі экспанаты і задавалі пытанні.
Апублікавана:
Праглядаў:
277