"На бязмежных прасторах мастацкага слова..."
Зараз у Слоніме ў прэс-цэнтры Дня беларускага пісьменства праходзіць сустрэча са знакамітымі майстрамі беларускай літаратуры.
Удзел прымаюць:
- Пазнякоў Міхась Паўлавіч – старшыня Мінскага гарадскога аддзялення СПБ
- Саверчанка Іван Васільевіч – дырэктар інстытута літаратуразнаўства імя Я.Купалы, доктар філалагічных навук, прафесар
- Быкава Святлана Анатольеўна – старшыня Мінскага абласнога аддзялення СПБ
- Гаўрыловіч Уладзімір Мікалаевіч – старшыня Гомельскага абласнога аддзялення СПБ
- Ткачоў Васіль Юр'евіч – член Саюза пісьменнікаў Беларусі, драматург
- Радзіхоўская Ірына Георгіеўна – намеснік старшыні Віцебскага абласнога аддзялення СПБ
- Крыклівец Алена Уладзіміраўна – член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэтка
- Дземідовіч Таццяна Анатольеўна – старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ
Паводле слоў Івана Васільевіча Саверчанкі, “Дзень беларускага пісьменства – гэта час, калі літаратары падводзяць вынікі творчага года. Дзяржава клапоціцца пра духоўнае развіццё краіны, таму мы назіраем уздым літаратурнага жыцця. Напрыклад, у гэтым годзе было 72 намінанты на Нацыянальную літаратурную прэмію. Асабліва важная намінацыя – "Дэбют", якая падтрымлівае маладых аўтараў”.
Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах сайта Mediana.by.