На «Купаллі» ў Александрыі сабраліся аматары кнігі

На «Купаллі» ў Александрыі сабраліся аматары кнігі

У прыватнасці, на тэматычный пляцоўцы Саюза пісьменнікаў Беларусі сабраліся літаратары, пляцоўка была напоўнена выступленнямі, прэзентацыямі, шматлікімі аўтограф-сесіямі. Тут жа была прадстаўлена фотавыстаўка Уладзіслава Цыдзіка «Бачу Беларусь такой».

Выдавецкі дом «Звязда» правёў прэзентацыю выдадзеных не так даўно кніг на стэндзе Саюза пісьменнікаў Беларусі пры падтрымцы ААТ «Белкніга».

У прыватнасці, з кніжнай прадукцыяй пазнаёміліся Віцэ-прэм’ер Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка і Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў. 

Сярод кніжных навінак асаблівую цікавасць у наведвальнікаў выклікалі выданні Выдавецкага дома «Звязда» Алены Беланожкі «Зорка Ракхiгархi», Жаны Міус — «Першакрасавіцкі суп», «Дзіўныя дзеткі», Ірыны Карнаўхавай «У царстве свяшчэннага Байкала», «Байкальскі сябар».

Як заўсёды яркай стала сустрэча са старшынёй Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалаем Чаргінцом, які прадставіў сваю новую кнігу «А ён не вярнуўся з бою» і правёў аўтограф-сесію.

Перад гасцямі свята выступілі таксама заслужаны артыст Беларусі Эдуард Ханок, вядомы не толькі сваёй песеннай творчасцю, але і выдадзенымі ў апошні час кнігамі.

Для юных чытачоў сваю аўтарскую праграму прадставіла першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах.

Пры ўдзеле Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, узорнай тэатральнай студыі «У кропку!» Магілёўскай дзіцячай школы мастацтваў № 1, эстраднай вакальнай студыі «Планета КIDS» Палаца культуры вобласці прайшла яркая літаратурна-музычная імпрэза.

Госці свята таксама атрымалі асалоду ад творчай сустрэчы з Андрэем Скарынкіным, Аленай Басікірскай, Таццянай Купрыянец і Вольгай Норынай.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах выдавецкага дома «Звязда».

Апублікавана:
Праглядаў:
227