Нацыянальная літаратурная прэмія - 2018

Нацыянальная літаратурная прэмія - 2018

Мiнiстэрства iнфармацыi завяршае прымаць заяўкі на ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе “Нацыянальная літаратурная прэмія”.

Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі вылучыла на Рэспубліканскі конкурс “Нацыянальная літаратурная прэмія” 15 кніг у розных намінацыях.

Так, у намінацыі “Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі” прапанаваны кнігі Міколы Шабовіча “Маладыя мроі маладога лета”, Казіміра Камейшы “Высокі бераг” і Алы Чорнай “Фонарь”, у намінацыі “Лепшы твор прозы” – кнігі Валерыя Чудова “Наше славное былое”, Васіля Шырко “Нязваны госць”, Ганада Чарказяна “Багровый закат” і Наталлі Касцючэнка “Время жатвы, время покаяния”.

У намінацыю “Лепшы твор драматургіі” – зборнік п’ес Георгія Марчука “Святло вышыні”, у намінацыю “Лепшы твор публіцыстыкі” – кнігі Юрыя Татарынава “Старосветская Беларусь” і Уладзіміра Тулінава “Октябрь – великий и ужасный”.

У намінацыю “Лепшы твор для дзяцей і юнацтва” прапанаваны кнігі Яўгена Хвалея “Прынцэса тусоўкі” і Вольгі Нікольскай “Похищение шедевра, или Новые приключения агентов КолбаФирЖик”.

Тры кнігі маладых аўтараў – “Наш мир – это звезды” Вікторыі Курбека, “До минор” Анастасіі Каротчыкавай і “Пад чароўным шкельцам” Юліі Алейчанка – вылучаны ў намінацію “Дэбют”.

 

ПРЫЁМ ЗАЯВАКНА НАЦЫЯНАЛЬНУЮ ЛІТАРАТУРНУЮ ПРЭМІЮ–2018 ЗАВЯРШАЕЦЦА.


Апублікавана:
Праглядаў:
274