Нацыянальная літаратурная прэмія – 2018

Нацыянальная літаратурная прэмія – 2018

Мінскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” вылучыла на Рэспубліканскі конкурс “Нацыянальная літаратурная прэмія” наступныя кнігі:

– у намінацыі “Лепшы твор прозы” – кнігу Мікалая Іванавіча Смірнова “Беларусь. “Второй фронт”. Спецформирования органов НКВД (НКГБ) и “Смерш” в тылу врага. Имена, факты, судьбы (1941–1944 гг.)…” (Мінск, “Белпринт”, 2017);

– у намінацыі “Лепшы твор (зборнiк твораў) паэзii” – кнігі вершаў Святланы Быкавай “Обретение свободы” (Мінск, “Колорград”, 2017) і Уладзіміра Рунцэвіча “Пасля сябе пакіну дабрыню” (Мінск, “Кнігазбор”, 2017).

У навукова-папулярным выданні расказваецца аб падзеях і фактах гераічнай барацьбы супрацоўнікаў органаў дзяржаўнай бяспекі СССР і БССР і мясцовага насельніцтва з нямецкімі акупантамі на тэрыторыі Беларусі. На падставе асобных дакументаў, прыкладаў з практыкі прафесійнай работы чэкістаў у партызанскіх атрадах паказваецца роль органаў дзяржаўнай бяспекі ў рашэнні задач па абароне Бацькаўшчыны ва ўмовах вайны.

У зборніку “Пасля сябе пакіну дабрыню” аўтар прапаведуе цудоўныя каштоўнасці – міласэрнасць, любоў да бліжняга, да Бацькаўшчыны, яе мілагучнае мовы, да родных краявідаў. Зацікаўлены чытач знойдзе ў кнізе і добрую інтымную ды прыродаапісальную лірыку, а таксама арыгінальныя гумарыстычныя вершы.

Кніга “Обретение свободы” – восьмае паэтычнае выданне аўтара. У двух раздзелах зборніка чытача чакаюць сустрэчы з пейзажамі прыроды і роздумы над пытаннямі чалавечага быцця.


Апублікавана:
Праглядаў:
280