«Народная асвета» на свята ў Іванава
1-2 верасня ў горадзе Іванава прайшоў XXV Дзень беларускага пісьменства.
У ходзе свята выдавецтва «Народная асвета» правяло шэраг мерапрыемстваў з удзелам навучэнцаў школ горада Іванава і ДУА «Іванаўскі раённы цэнтр дзіцячай творчасці».
На дзіцячай пляцоўцы прайшлі віктарыны, гульні, эстафеты. Дзеці , іх бацькі, бабулі і дзядулі чыталі ўслых урыўкі з любімых кніг серыі «Бібліятэка асветыка».
1 верасня прайшла прэзентацыя серыі кніг «Свет вакол нас» і іншых кніг Міхася Пазнякова з удзелам аўтара.
2 верасня супрацоўнікі выдавецтва «Народная асвета» прэзентавалі кнігу Міколы Маляўкі «Спадчына, Або каб не стаць манкуртам», якая выйшла да Года малой радзімы.
Апублікавана:
04 верасня 2018 в 08:27
Праглядаў:
1 395
Галіны дзейнасці:
Падзея:
Рэгіёны Беларусі:
Тэматыка: