Новая кніга выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»

Новая кніга выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»

Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» выпусціла новы раман Уладзіміра Саламахі — беларускага пісьменніка і публіцыста. Уладзімір Саламаха — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі за лепшы твор літаратуры, аўтар многіх кніг прозы. Яго новы раман у аповесцях “Калі ўпадзе адзін” прысвечаны праблеме выбару чалавека ў ваенны і пасляваенны час.  

У аснове рамана —  маральная трагедыя жыхароў спаленай карнiкамi вёскi Гуда. Галоўныя дзеючыя асобы — бацька здраднiка, якi ўдзельнiчаў у знiшчэннi аднавяскоўцаў, i  гуднянцы, якiя цудам выжылi. ”Калі ўпадзе адзін” — гэта гісторыя пра здраду і каханне, пра жыццё і смерць, якія заўсёды побач.

 

Сцвярджэнне аўтара аб святой неабходнасцi чалавеку ў любых, нават самых страшных сiтуацыях, жыць у згодзе з усiм астатнiм светам заклiкае чытача да фiласофскiх разважанняў аб жыццi, аб нашым мiнулым, сучасным i будучым.

Раман будзе цікавы ўсім, хто любіць мастацкую літаратуру і захапляецца псіхалагізмам у творчасці празаікаў, надае асаблівую ўвагу ўнутранаму стану герояў.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі».

Апублікавана:
Праглядаў:
393