Новы кніжны магазін "Верасень" адкрыўся ў Іванаве

На ўрачыстым адкрыцці магазіна прысутнічалі Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч, прадстаўнікі кіраўніцтва Міністэрства інфармацыі, "Белкнігі", Брэсцкага аблвыканкама, Іванаўскага райвыканкама.
Кнігарня "Верасень" парадуе сваіх наведвальнікаў шырокім выбарам беларускай, мастацкай, дзіцячай і вучэбна-метадычнай літаратуры, навучальных дапаможнікаў для дашкольнікаў, канцылярскіх тавараў і набораў для творчасці. Таксама ў краме можна будзе аформіць папярэдні заказ на кнігі