Пачынае работу ХХІІІ Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "СМІ ў Беларусі"

Пачынае работу ХХІІІ Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "СМІ ў Беларусі"

Сёння ў Мінску пачынае работу ХХІІІ Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "СМІ ў Беларусі".

На выстаўцы будзе прадстаўлена больш за 50 экспанентаў. Шырока будуць паказаны друкаваныя і электронныя СМІ, а таксама сеткавыя выданні, якія пачалі рэгістравацца ў нашай краіне згодна з новаўвядзеннем ў заканадаўства з 1 снежня 2018 года.

Наведвальнікам форуму будзе прапанавана насычаная праграма мерапрыемстваў, якая складаецца з прэзентацый інфармацыйных і інтэрнэт-праектаў, аўтограф-сесій, майстар-класаў. Кіраўнікі сродкаў масавай інфармацыі і журналісты, прадстаўнікі экспертнай супольнасці абмяркуюць значныя пытанні функцыянавання медыясферы, ролі СМІ ў развіцці грамадства і дзяржавы ў рамках дзелавой праграмы. Шэраг мерапрыемстваў будзе прысвечаны рэгіянальным сродкам масавай інфармацыі, якія раскажуць аб удзеле ў сацыяльна-эканамічным развіцці сваіх рэгіёнаў. Адбудзецца прэзентацыя спартыўных выданняў. 

Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "СМІ ў Беларусі" праводзіцца штогод з 1997 года Міністэрствам інфармацыі пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў, Мінскага гарвыканкама, РУП "Нацыянальны выставачны цэнтр "БелЭкспа", іншых органаў дзяржкіравання, вядучых СМІ, грамадскіх арганізацый.

Апублікавана:
Праглядаў:
583