Падарункі чытачам – ад «Народнай асветы»: кніжныя навінкі мая 2020 года

Падарункі чытачам – ад «Народнай асветы»: кніжныя навінкі мая 2020 года

Да «Народнай асветы», яе кніжнай прадукцыі чытач прызвычаіўся найболей з пункту гледжання, што выдавецтва займаецца падручнікамі, вучэбна-метадычнай літаратурай. А між тым выдавецтва рупіцца і над выпускам дзіцячай мастацкай, пазнавальнай літаратуры. 

У бліжэйшы час да айчыннага чытача прыйдуць кнігі Ліны Багданавай, Міколы Чарняўскага, Ірыны Токаравай, Аляксея Якімовіча, Эльвіры Вашкевіч, Галіны Трафімавай. 

Ірына Токарава дапаможа юнаму чытачу ажыццявіць віртуальнае падарожжа з дапамогай кнігі «Гадзіннік, альбо Цім ў Мірскім замку». Гэтая ж пісьменніца запрашае і ў іншую вандроўку – праз кнігу «Чароўныя майстэрні, або Прыгоды Ціма ў Дудутках». Дзве кнігі – два адрасы. Музейна-замкавы комплекс «Мір» знаходзіцца ў Карэліцкім раёне, на Гродзеншчыне, а прыватны музей матэрыяльнай культуры «Дудуткі» – ў Пухавіцкім раёне, на Міншчыне. 

Аляксей Якімовіч, празаік і драматург, які жыве і працуе ў Слоніме, на Гродзеншчыне, напісаў цікавую пазнавальную кнігу «Казкі-крыжаванкі», якая паслужыць на карысць усім, хто жадае дбайна, настойліва вывучаць родную беларускую мову. 

Крыніца - sozvuchie.by.

Апублікавана:
Праглядаў:
228