Падведамныя Мінінфарму выдавецтвы прымуць удзел у кніжным фестывалі ў Карэлічах 28 верасня
28 верасня, на плошчы 17 верасня ў гарадскім пасёлку Карэлічы Гродзенскай вобласці пройдзе кніжны фестываль «ПРОдвижение книги. Библиотечные ступени». У мерапрыемстве прымуць удзел выдавецкі дом «Звязда і падведамныя Мінінфарму выдавецтвы .
Праводзіць свята кнігі ў Карэліцкім раёне на Гродзеншчыне стала ўжо добрай традыцыяй. Сярод гасцей і актыўных прапагандыстаў кнігі, чытання на фестывалі — Выдавецкі дом «Звязда». Ён заўсёды арганізоўвае ў Карэліцкім раёне розныя сустрэчы з пісьменнікамі. Вось і сёлета «Звязда» наведаецца ў гэтае славутае паселішча Гродзеншчыны разам з паэтамі і празаікамі, чые кнігі зусім нядаўна пабачылі свет. Будуць арганізаваны аўтограф-сесіі. Кожны жадаючы зможа набыць кнігі Кацярыны Хадасевіч-Лісавой, Міколы Чарняўскага, Іны Фраловай, Ірыны Карнаухавай, Паўла Гушынца, Дзмітрыя Нікалаева, Віктара Шніпа...
Карэліцкі край — багатая старонка на пісьменніцкія таленты. З Карэлічамі і іх ваколіцамі звязаны творчыя, жыццёвыя лёсы народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля, літаратуразнаўца Уладзіміра Калесніка, празаіка і літаратурнага крытыка Уладзіміра Навумовіча, паэтаў Пятра Ламана, Міколы Бусько і іншых пісьменнікаў. Добрай традыцыяй было і правядзенне на тэрыторыі раёна свята «Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку» (яно праходзіла ў 2019 — 2020 гг.).
Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».

Апублікавана:
20 верасня 2023 в 14:31
Праглядаў:
419