Падведзены вынікі конкурсу «Ліга аўтараў - 2018»

2018 – 2020 гады ў Беларусі абвешчаныя гадамі Малой радзімы. У сувязі з гэтым Саюз пісьменнікаў Беларусі, Рэспубліканская грамадская арганізацыя «Белая Русь» пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі і Выдавецкага дома «Звязда» ў сакавіку абвясцілі літаратурны конкурс «Ліга аўтараў–2018». Ён праходзіў у дзвюх намінацыях: прозы і паэзіі. 

Крытэрыямі ацэнкі служылі аргументаванасць і глыбіня раскрыцця зместу, актуальнасць і значнасць ідэі, аб'ектыўнасць, мастацкі ўзровень твора.

Першы тур «Лігі аўтараў - 2018» быў прысвечаны тэме «Мая малая радзіма», другі – лёсавызначальным падзеям у жыцці беларускай зямлі, трэці – «Дарога ў заўтра» - разважанням аб мінулым і будучыні.

Далёка не ўсе ўдзельнікі першага тура дайшлі да фіналу. Пераможцамі ж сталі два аўтара. У намінацыі «Проза» – Марына Аляксандраўна Семяненя. У намінацыі «Паэзія» –Наталля Віктараўна Саветная.

Апублікавана:
Праглядаў:
88
Падзея:
Падзяліцца ў сац.сетках