Паэзія над Слонімам

Паэзія над Слонімам

У Выдавецкім доме “Звязда” напярэдадні сёлетняга Дня беларускага пісьменства выйшаў у свет зборнік прозы і паэзіі сучасных беларускіх літаратараў “Мая радзіма”. Выданне багата ілюстравана здымкамі Яўгена Пясецкага, Уладзіслава Цыдзіка.

Гэта кніга-прысвячэнне майстроў мастацкага слова сваёй Бацькаўшчыне, родным куткам беларускай зямлі. Узнёсла і захоплена аўтары дзеляцца найлепшымі ўспамінамі светлага дзяцінства. Яны хіляцца да сваёй малой Радзімы і зараз, калі жыццёвыя дарогі ўжо шмат гадоў павадзілі па свеце.

Прэзентацыя кнігі адбудзецца 1 верасня ў Слоніме. Падчас канцэрта на галоўнай сцэне свята яго ўдзельнікі – паэты, артысты – у імправізаванай форме пагартаюць старонкі выдання. А гэта значыць, над святочным горадам будуць лунаць радкі прыгожай паэзіі, разнясуцца па сломінскім краі шчырыя песні аб Радзіме.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах  Выдавецкага дома “Звязда”.

Апублікавана:
Праглядаў:
1 035
Краіны: