Паліцы кітайскіх кніг адкрыты ў краме “Кнігі і кніжачкі” у Мінску

Паліцы кітайскіх кніг адкрыты ў краме “Кнігі і кніжачкі” у Мінску

11 верасня адбылося адкрыццё паліц кітайскіх кніг у краме “Кнігі і кніжачкі” у Мінску. Міжнародны праект “Паліцы кітайскіх кніг” ініцыіраваны кітайскім бокам, ён рэалізуецца ў больш чым 10 краінах, і сёння да яго ўдзельнікаў далучылася Беларусь.

Як адзначыў на цырымоніі адкрыцця праекта Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч, цікавасць да кітайскай літаратуры ў Беларусі расце, а выпуск выдавецтвамі кніг, прысвечаных кітайскай праблематыцы, сведчыць аб існаванні ў Беларусі школы кітаістыкі.

Адным з прыкметных апошніх праектаў стала серыя “Светлыя знакі: Паэты Кітая”, для рэалізацыі якога быў створаны міжнародны рэдакцыйны савет. Нядаўна таксама ўбачыла свет кніга “Кітайская паэзія XX стагоддзя”.

Пасол Кітая ў Беларусі Цуй Цымін у сваю чаргу расказаў, што больш за 100 кніг, прадстаўленых на паліцах, гэта класічныя творы, выданні аб культуры Паднябеснай, сучасным Кітаі. Асабліва ён рэкамендаваў звярнуць увагу на серыю кніг Сі Цзіньпіна “Аб дзяржаўным кіраванні”.

Па словах генеральнага дырэктара ААТ “Белкніга” Аляксандра Вашкевіча, праект будзе працаваць на працягу тыдня ў фармаце выставы, а потым выданні змогуць набыць наведвальнікі крамы. Асартымент паліц цалкам сфарміраваны кітайскім бокам.

Апублікавана:
Праглядаў:
1 369
Галіны дзейнасці: