XIII Беларускі міжнародны медыяфорум "Партнёрства ў імя будучыні: лічбавы парадак для медыяпрасторы".

Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь у рамках рэалізацыі дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі 11-14 верасня 2018 года правяло ў  Мінску і Мінскай вобласці XIII Беларускі міжнародны медыяфорум "Партнёрства ў імя будучыні: лічбавы парадак для медыяпрасторы". 

Селетнi форум адбыўся ў кантэксце рэалізацыі задач лiчбавізацыі прасторы Еўразійскага Эканамічнага Саюза, пабудовы лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства ў Рэспубліцы Беларусь, якасных змяненняў у дзейнасці сучасных медыя. Пры гэтым асаблівую ўвагу плануецца надаць лічбавым фарматам працы СМІ, укараненню новых тэхналогій медыяменеджменту, а таксама трансмежавым інфармацыйным выклікам і пагрозам, якiя суправаджаюцца актыўным уваходжаннем у грамадскае жыццё шматлікіх сеткавых выданняў. 

У медыяфоруме прынялі удзел кіраўнікі СМІ, вядомыя палітолагі, эксперты з больш чым 30 краін СНД, блізкага і далёкага замежжа. 

Асноўныя мерапрыемствы медыяфоруму – плянарнае пасяджэнне з правядзеннем тэматычных панэльных дыскусій, Летняя школа журналістыкі з правядзеннем майстар-класаў вядучых замежных і беларускіх медыйных асоб і экспертаў.

Апублікавана:
Праглядаў:
342
Падзяліцца ў сац.сетках