Партызанскія рукапісныя часопісы Мінскай вобласці
Выданне каталога пад такой назвай здейснена па рашэнні Навукова-метадычнага савета Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў выдавецтве “Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі”. Каталог прадстаўляе калекцыю рукапісных часопісаў партызанскіх фарміраванняў Мінскай вобласці перыяду 1941 – 1945 гадоў з фондаў Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Гэтай унікальнай калекцыі ў 2009 годзе быў прысвоены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці міжнароднага значэння.
На старонках «малога друку» яскрава адлюстроўваецца ўвесь спектр як аматарскага выяўленчага мастацтва, так і талент вядомых беларускіх мастакоў, што апынуліся ў радах партызан, — Генрыха Бржазоўскага, Мікалая Гурло, Сяргея Раманава, Уладзіміра Сухаверхава і іншых.
Каталог выдадзены на трох мовах — рускай, беларускай і англійскай.
Апублікавана:
Праглядаў:
337