Прэс-канферэнцыя па выніках удзелу ў 25-м Пекінскім міжнародным кніжным кірмашы

Прэс-канферэнцыя па выніках удзелу ў 25-м Пекінскім міжнародным кніжным кірмашы

29 жніўня ў Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя па выніках удзелу беларускай дэлегацыі кнігавыдаўцоў і кнігараспаўсюджвальнікаў у 25-м Пекінскім міжнародным кніжным кірмашы(22-26 жніўня 2018 года). 

У ходзе мерапрыемства Генеральны дырэктар ААТ «Белкніга» Аляксандр Вашкевіч распавёў аб тым, што быў падпісаны дагавор аб пастаўцы кніжнай прадукцыі з Пекіна, для практычнай рэалізацыі праекта «Паліцы кітайскіх кніг» і адкрыцця аддзела літаратуры з Кітая ў адной з крам сеткі ААТ «Белкніга». 

Па выніках сустрэчы ў выдавецтве універсітэта FLTRP (Кітай) дырэктар выдавецтва "Мастацкая літаратура" Алесь Бадак падпісаў дамову аб выданні серыі кніг "Канцэптуальныя пытанні кітайскай культуры". У сваю чаргу, кітайскія калегі выказалі зацікаўленасць у выданні беларускіх народных казак на кітайскай мове. Праект будзе рэалізаваны ў рамках рэалізацыі Мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Галоўным дзяржаўным упраўленнем па справах прэсы, выдавецтваў, радыёвяшчання, кінематаграфіі і тэлебачання КНР па "Праекту перакладу і выдання класічных літаратурных твораў Кітая і Беларусі" на 2015 – 2020 гады. 

Дырэктар выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» Уладзімір Андрыевіч распавёў аб тым, што сумесна з Цэнтрам моўнага абслугоўвання краін, якія ўваходзяць у праект "Адзін пояс, адзін шлях", плануецца падрыхтоўка і выданне на кітайскай мове шэрагу кніг па гісторыі Беларусі, культуры, традыцыях, звычаях і самабытнасці народаў, якія пражываюць на беларускай зямлі.

Сярод іншых значных выдавецкіх праектаў разглядалася пытанне аб падрыхтоўцы беларуска-кітайскага і кітайска-беларускага слоўніка, а таксама беларуска-кітайскіх слоўнікаў-размоўнікаў, падрыхтоўка і выданне вучэбных дапаможнікаў па беларускай мове для студэнтаў Пекінскага універсітэта.

Усе ўдзельнікі дэлегацыі адзначылі вялікую зацікаўленасць кітайскага боку ў актыўным супрацоўніцтве і рэалізацыі сумесных праектаў.
Апублікавана:
Праглядаў:
1 593
Краіны: