Пераможцаў конкурсу МНС для журналістаў узнагародзілі ў Мінску

Пераможцаў конкурсу МНС для журналістаў узнагародзілі ў Мінску

Пераможцаў конкурсу на лепшае асвятленне ў СМІ дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях узнагародзілі сёння ў Мінску.

Цырымонія прайшла ва Універсітэце грамадзянскай абароны МНС. Падарункі пераможцам уручыў міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка.

Кіраўнік выратавальнага ведамства выказаў удзячнасць журналістам за работу і адзначыў важнасць аператыўнага інфармавання СМІ аб дзейнасці міністэрства. Ён таксама падкрэсліў важнасць фарміравання ў людзей правільнага стаўлення да бяспекі. "Адна з праблем - гэта бесклапотнасць. Больш інфармацыі - лепшы вынік, і калі чалавек разумее яе і ацэньвае, стараецца не паўтараць памылак, то яму будзе спакайней і бяспечней жыць", - сказаў міністр.

Перамога ў намінацыі "За аператыўнасць і аб'ектыўнасць" прысуджана карэспандэнцкаму пункту БЕЛТА па Гомельскай вобласці і карэспандэнту агенцтва Паўлу Горбачу. У намінацыі "Лепшы праект" пераможцамі прызнаны "Жыццё без небяспекі" газеты "7 дней" і "Жывіце ў бяспецы" газеты "Звязда". Першае месца сярод аўтараў падзялілі Святлана Фёдарава з "Астравецкай праўды" і Таццяна Янкова - карэспандэнт часопіса "Служба спасения".

У намінацыі "Прапаганда ведаў у галіне забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці насельніцтва" лепшай прызнана загадчыца аддзела крымінальных навін тэлеканала "Беларусь 1" Віялета Сакаловіч. Узнагарода за першае месца таксама дасталася праграме "Навіны рэгіёна" таго ж тэлеканала.

БЕЛТА (blr.belta.by)

Апублікавана:
Праглядаў:
983
Крыніца: