Першая кніга серыі “Час 21” выйшла ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”

Першая кніга серыі “Час 21” выйшла ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”

Выданне адкрывае новую серыю кніг, прысвечаных творчасці маладых аўтараў “Час 21”.

У кнігу “Сэрца Сакры” увайшлі раман-фэнтэзі і апавяданні маладога аўтара Станіславы Умец.

Доўгі час зямляне не траплялі на чарадзейную планету талентаў - Сакру. І трэба ж было такому здарыцца, што якраз падчас абрання новай правіцелькі ў магічным свеце апынулася дзевяцікласніца Кася Заранка. 

Каб яна толькі ведала, якім небяспечным стане ўдзел у конкурсе! Яшчэ ўчора дзяўчынка бесклапотна гуляла з сябрамі і строіла планы, як закахаць у сябе самага прыгожага хлопца ў школе, а цяпер мусіла ўцякаць ад пераследнікаў і думаць, як абараніць ад злодзеяў сябе і сваю сям’ю. Ці хопіць у Касі моцы і адвагі, каб пераадолець усе цяжкасці, што сустрэнуцца на шляху, і стаць Паннай Сакры?

Прэзентацыя кнігі адбудзецца ў рамках XXV Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу.

Апублікавана:
Праглядаў:
350