Перспектывы беларуска-кітайскага літаратурнага супрацоўніцтва
У рамках 25-го Пекінскага міжнароднага кніжнага кірмаша адбылася рабочая сустрэча дырэктара выдавецтва «Мастацкая літаратура» Аляксандра Бадака, члена міжнароднага савета серыі «Светлыя знакі. Паэты Кітая» Чжан Хуэйцынь і папулярнай у Кітаі пісьменніцы Вэн Джэн.
Асноўнымі пытаннямі для абмеркавання сталі далейшыя перспектывы развіцця серыі «Светлыя знакі. Паэты Кітая», а таксама магчымасць перакладаў беларускай паэтычнай класікі на кітайскую мову. Удзельнікі сустрэчы адзначылі, што ўзаемныя пераклады літаратуры - гэта магчымасць пазнання духоўнага жыцця беларускага і кітайскага народаў.
Запланавана, што творы Вэн Чжэн выйдуць у серыі «Бібліятэка замежнай прозы» выдавецтва «Мастацкая літаратура».