Праект-конкурс “Бацькаўшчына светлая мая”, прысвечаны Году малой радзімы

Праект-конкурс “Бацькаўшчына светлая мая”, прысвечаны Году малой радзімы

У новым вяшчальным сезоне Першы нацыянальны канал Беларускага радыё сумесна з літаратурна-мастацкім часопісам “Маладосць” арганізуе Праект-конкурс “Бацькаўшчына светлая мая”, прысвечаны Году малой радзімы. Мэта – даць  магчымасць нашым слухачам і чытачам выказаць  любоў да роднай зямлі, паказаць яе прыгажосць, гісторыю, культуру ў мастацкай форме: вобразна, шчыра, арыгінальна. 

Конкурс будзе праводзіцца на працягу года, у дзвюх намінацыях – “Паэзія” і “Эсэ”. Для ўдзелу ў намінацыі “Паэзія” дапускаецца не больш за адзін верш любога памеру ад аднаго ўдзельніка, у намінацыі “Эсэ” прымаецца адзін тэкст памерам ад 4000 да 8000 знакаў. Вызначаны тры ўзроставыя катэгорыі ўдзельнікаў: да 16 гадоў; ад 16 да 35-ці,  ад 35 гадоў і старэйшыя. Вынікі будуць абвешчаны ў верасні наступнага года. Пераможцамі стануць аўтары найлепшых тэкстаў, якія адбярэ прафесійнае журы (па тры ў кожнай з намінацый). Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца падчас урачыстай цырымоніі ў Вялікай студыі Дома радыё з запісам праграмы “Творчы вечар”.

У час правядзення Праекта-конкурса прадугледжваюцца радыёэфіры з чытаннем дасланых твораў, удзелам іх аўтараў у праграмах Першага нацыянальнага канала: “Літаратурны калейдаскоп”, “Спецыяльны праект”, “Творчы вечар”, а таксама – публікацыя лепшых твораў ў часопісе “Маладосць”.

4 кастрычніка, у праграме “Творчы вечар” – эфірная прэзентацыя і сустрэча з арганізатарамі конкурсу і членамі журы. Пачатак – у 21 гадзіну 5 хвілін.

Палажэнне аб конкурсе

Апублікавана:
Праглядаў:
2 274