Працягвае сваю работу Бялградская міжнародная кніжная выстава

Нацыянальную экспазіцыю наведала Святлана Галяк, кандыдат філалагічных навук, выкладчык беларускай і рускай мовы філалагічнага факультэта Белградскага ўніверсітэта.
Прадоўжыліся на стэндзе і міжнародныя сустрэчы. З беларускай экспазіцыяй азнаёмілася дэпутат Парламента Сербіі, член групы дружбы з Беларуссю ў Парламенце Сербіі Міланка Карыч. Ёй былі презентаваны выданні, прысвечаныя беларуска-сербскім адносінам: «Братэрства», «Баланс советского Термидора», «Залаты воз», «Вялікі капітан» (РВУ «Выдавецкі дом «Звязда»), «Пясочны гадзіннік лёсу» («Мастацкая літаратура»), «Францыск Скарына на мовах народаў свету» (ААТ «Паліграфкамбінат имя. Я.Коласа»), «Янка Купала. А хто там ідзе? на мовах свету» («Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі»); тэме малой радзімы «Спадчына або Каб не стаць манкуртам» («Народная асвета»), «Зямля бацькоў, святая...» («Мастацкая літаратура»).
Наведаў стэнд і даўні калега беларускіх пісьменнікаў, прафесар Бялградскага ўніверсітэта, перакладчык са славянскіх на сербскую мову спадар Міадраг Сібіновіч.
Агульныя тэндэнцыі і працэсы, якія адбываюцца ў сферы кнігавыдання, абмяркоўваліся падчас сустрэчы са старшым саветнікам Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Сербія Аляксандрам Кананыхіным.

Апублікавана:
23 кастрычнiка 2018 в 16:51
Праглядаў:
1 191