Працягваецца літаратурны праект-конкурс «Бацькаўшчына светлая мая…»
Якім аказаўся конкурсны чэрвень – аб гэтым шла гутарка ў літаратурная праграме «Творчы вечар» разам з Галінай Шаблінскай.
Госцямі студыі былі члены журы: паэт, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Мікола Мятліцкі, член Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА, пісьменнік і перакладчык Анатоль Бутэвіч, галоўны рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура», паэт Віктар Шніп, галоўны рэдактар часопіса «Маладосць» Святлана Воцінава, намеснік галоўнага рэдактара «Маладосці» Дзмітрый Шулюк, паэтэса, крытык, адказны сакратар часопіса «Полымя» Юлія Алейчанка, рэдактар аддзела літаратурна-мастацкіх праграм Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё, пісьменніца Маргарыта Прохар, а таксама канкурсанты Арсеній Кісель і Валянціна Бабко-Аляшкевіч.
За чэрвень было атрымана 56 твораў ад 23-х аўтараў. Па выніках галасавання членаў журы пераможцамі вызначаны 7 канкурсантаў. Творы пераможцаў конкурсу будуць надрукаваны ў №7 часопіса «Маладосць» за 2019 год.
Конкурс «Бацькаўшчына светлая мая…» працягваецца.
Першы нацыянальны канал Беларускага радыё чакае вашых новых лістоў!