Прэс-канферэнцыя, прысвечаная выніках Рэспубліканскага конкурсу «Нацыянальная літаратурная прэмія»

Прэс-канферэнцыя, прысвечаная выніках Рэспубліканскага конкурсу «Нацыянальная літаратурная прэмія»

7 верасня ў прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная выніках Рэспубліканскага конкурсу «Нацыянальная літаратурная прэмія». У ёй прынялі ўдзел сустаршыня журы конкурсу, член Прэзідыума і Праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі, прафесар, доктар філалагічных навук І. В. Саверчанка, член журы конкурсу, член Прэзідыума і Праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» А.М. Бадак, старшыня экспертнай камісіі конкурсу і член журы, начальнік упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі. С. Паўлава, а таксама тры пераможцы конкурсу «Нацыянальная літаратурная прэмія»: у намінацыі «Лепшы твор драматургіі» – Г.  Марчук, у намінацыі «Лепшы твор для дзяцей і юнацтва» – В. Нікольская, у намінацыі «Лепшы дэбют» – Ю. Алейчанка.

Усе пераможцы конкурсу былі названыя ў рамках урачыстай цырымоніі адкрыцця Дня беларускага пісьменства ў г. Іванава 2 верасня.
Апублікавана:
Праглядаў:
1 205