Прэзентацыя выданняў, прысвечаных жыццю і творчасці Івана Навуменкі

Прэзентацыя выданняў, прысвечаных жыццю і творчасці Івана Навуменкі

15 лютага 2018 г. ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца прэзентацыя выданняў – “Іван Навуменка. Збор твораў у 10 тамах” выдавецтва “Мастацкая літаратура” і “Летуценнасць і вялікія здзяйсненні: успаміны пра Івана Якаўлевіча Навуменку” выдавецкага дома “Беларуская навука”.


Падчас мерапрыемства адкрыецца таксама выстава “Праўдзівасць і мастацтва слова Івана Навуменкі – даследчыка і пісьменніка”, на якой бдуць прадстаўлены першыя публікацыі, сучасныя перавыданні, пераклады твораў на іншыя мовы свету, літаратура аб жыцці і дзейнасці пісьменніка.


Пачатак мерапрыемства ў 15.00.


Апублікавана:
Праглядаў:
473