Прэзентацыі — ад Выдавецкага дома «Звязда»

Прэзентацыі — ад Выдавецкага дома «Звязда»

У красавіку для юных (і для дарослых — таксама) чытачоў Выдавецкі дом «Звязда» падрыхтаваў цэлую праграму сустрэч з пісьменнікамі, кнігі якіх у апошні час выдадзены ў «Звяздзе».

У Валожынскай раённай бібліятэцы 7 красавіка адбылася прэзентацыя кніг вершаў Іны Фраловай «Рамонкі на асфальце» і «Апельсін». У гэты ж дзень пісьменніца завітала і ў Ракаўскую сярэднюю школу (таксама Валожынскі раён).

А 9 красавіка акцыя «Звязда» — дзецям!» прадоўжылася ў Бараўлянскай сярэдняй школе (Мінскі раён). На сустрэчу да юных чытачоў завітаў пісьменнік Міхаіл Дзеравянка са сваёй кнігай «Кацяня Пых і шчанюк Скок».

13 красавіка акцыя «Звязда» — дзецям!» ізноў зменіць сваю «прапіску»: вядомая пісьменніца Кацярына Хадасевіч-Лісавая правядзе прэзентацыю сваіх кніг «Загадка прынцэсы Агнесы», «Палёт на Вухуцію» і «Жахліўчык» у Гродзенскай гарадской бібліятэцы.

А праз два дні — 16 красавіка — у межах акцыі «Сусветны дзень кнігі» ў Музеі «Замкавы комплекс «Мір» адбудзецца яшчэ адна «звяздоўская» імпрэза. Са сваёй кнігай «Авантуры Вырвіча, Лёдніка і Чорнай Меланхоліі» чытачоў пазнаёміць Людміла Рублеўская. А Леанід Дранько-Майсюк прачытае вершы з нядаўна выдадзенай кнігі «Скарб».

17 красавіка адбудзецца прэзентацыя кнігі «Прыгоды Букі Злюкі» Паўла Гушчынца ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С.Пушкіна. Дарэчы, з гэтай самай кнігай Павел Гушчынец 28 красавіка пазнаёміць чытачоў Брэсцкай абласной бібліятэкай імя М.Горкага.

30 красавіка са сваімі кнігамі «Як разгадаць Кітай» і «Без «жалезнай заслоны» да чытачоў бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прыйдзе яшчэ адзін аўтар Выдавецкага дома «Звязда» — Інеса Плескачэўская.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».

Апублікавана:
Праглядаў:
505