Прэзентацыя альбома “Акварэльны сусвет Вячаслава Паўлаўца”

Выдавецкі дом “Звязда” запрашае ўсіх аматараў мастацтва наведаць прэзентацыю альбома “Акварэльны сусвет Вячаслава Паўлаўца”.
Мерапрыемства адбудзецца 2 кастрычніка ў 18.30 у краме “Акадэмкніга” (праспект Незалежнасці, 72).
Вячаслаў Паўлавец – адзін з самых яркіх прадстаўнікоў беларускага акварэльнага жывапісу, выдатны мастак, які ўмее з дапамогай мінімальных выразных сродкаў злучаць рэальнае і абстрактнае.
Акварэлі Вячаслава Паўлаўца – гэта думка і пачуццё, сканцэнтраваныя ў двух-трох штрыхах.
Сёння работы майстра знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Гісторыка-археалагічным музеі (Гродна), Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, у прыватных калекцыях Беларусі, Германіі, Італіі, Латвіі, Вялікабрытаніі, Расіі, ЗША.
Госці прэзентацыі змогуць пазнаёміцца з выдатным мастаком, паглядзець выстаўку яго работ, а таксама набыць альбом і атрымаць адну з акварэляў аўтара ў падарунак. Дарэчы, толькі ў дзень прэзентацыі на кнігу “Акварэльны сусвет Вячаслава Паўлаўца” будзе дзейнічаць зніжка ў 10 працэнтаў.
Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома “Звязда”.