Прэзентацыя кнігі "Беларускі крымінальны вышук. Белорусский уголовный розыск".
Кніга выпушчана да 100-годдзя крымінальнага вышуку Беларусі пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Беларусі.
Гэта унікальнае маляўнічае выданне з багатым інфармацыйным і ілюстрацыйным матэрыялам. Першы намеснік Міністра ўнутраных спраў Беларусі - начальнік крымінальнай міліцыі Іван Падгурскі павіншаваў прысутных з Днём беларускага пісьменства і падзякаваў усім, хто ўдзельнічаў у выданні кнігі, за карпатлівую, старанную працу.
Яе аўтар, вядомы даследчык гісторыі беларускай міліцыі Юрый Кур'яновіч, распавёў пра тое, як ішла праца па зборы матэрыялу, унікальных фактаў. У кнізе храналагічна выкладзены асноўныя этапы станаўлення крымінальнага вышуку, а таксама адлюстраваны будні беларускіх сышчыкаў у наш час.
У мерапрыемстве таксама прымалі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі, дырэктар выдавецтва "Беларусь" Сяргей Пешін і іншыя афіцыйныя асобы.
Акрамя таго, у рамках прэзентацыі адбылася вялікая музычная праграма.