Прэзентацыя кнігі «Хуш Килесез — калі ласка!: беларускія паэты» на татарскай мове
У музеі Янкі Купалы адбылася прэзентацыя кнігі «Хуш Килесез — калі ласка!: беларускія паэты». Укладальнікі анталогіі вершаў— народны паэт Татарстана Рэнат Харыс і беларускі паэт, дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесь Бадак.
Пад адной вокладкай — 30 майстроў прыгожага пісьменства ад Францыска Скарыны да сучасных маладых паэтаў Беларусі – Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Міхась Чарот, Максім Танк, Рыгор Барадулін. Мікола Чарняўскі, Раіса Баравікова, Леанід Галубовіч, Міхась Пазнякоў, Мікола Мятліцкі, Віктар Шніп, Алесь Бадак, Людміла Рублеўская, Таццяна Сівец, Юлія Алейчанка і іншыя. Як адзначыў Рэнат Харыс, які дарэчы зрабіў пераклады усіх аўтараў зборніка, беларуская літаратура шматаблічная і мае права на больш шырокае знаёмства. Таму у планах выданне яшчэ не адной кнігі.
Падчас мерапрыемства Рэнат Харыс быў адзначаны падзякай Міністра інфармацыі за вялікі асабісты уклад у развіццё міжлітаратурных сувязей, актыўнае партнерства ў рамках міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне кнігавыдання.

Апублікавана:
06 чэрвеня 2018 в 08:54
Праглядаў:
1 182