Прэзентацыя новай кнігі Сяргея Чыгрына

Прэзентацыя новай кнігі Сяргея Чыгрына

Напярэдадні Дня беларускага пісьменства ў Слоніме праходзяць мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтага свята. Адна з такіх падзей – прэзентацыя кнігі вядомага беларускага пісьменніка, празаіка, паэта і журналіста Сяргея Чыгрына “Слонімшчына: гістарычныя нататкі”. 16 жніўня а 13-й гадзіне аматары беларускай літаратуры і гісторыі запрашаюцца ў кнігарню “Санет” Слоніма.

У кнізе аўтар адпраўляе чытача ў падарожжа ў часе. Ён знаёміць з мінулым і сучасным Слоніма і яго ваколіц.

Фотаздымкі і малюнкі праўдзіва паказваюць тое, што было ўчора і шмат гадоў таму. Тых, хто захоплена ўглядаецца ў сівую мінуўшчыну Слонімшчыны, чакаюць новыя адкрыцці і сустрэчы.

У прэзентацыі прымуць удзел аўтар кнігі Сяргей Чыгрын, прадстаўнікі Слонімскага райвыканкама, дырэктар выдавецтва “Беларусь” Сяргей Пешын, намеснік дырэктара выдавецтва Марына Ланцэтава, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі і журналісты.

Запрашаем усіх чытачоў на сустрэчу з аўтарам.

Апублікавана:
Праглядаў:
1 763
Краіны:
Падзея:
Рэгіёны Беларусі: