Прэзентацыя зборніка "Ад калыханкі да забаўлянкі"

Прэзентацыя зборніка "Ад калыханкі да забаўлянкі"

FhDa88J0lS0.jpg7 чэрвеня 2018 года Выдавецкі дом “Звязда” у рамках рэспубліканскай акцыі “Культурны маршрут “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнік – дзецям” правядзе   прэзентацыю калектыўнага зборніка "Ад калыханкі да забаўлянкі".

Творы 25 аўтараў Міншчыны, сярод якіх калыханкі, казкі, вершы, апавяданні, загадкі, ўвайшлі ў выданне для дзяцей малодшага школьнага ўзросту. Кніга ўкладзена Ірынай Карнаухавай, ілюстрацыі падрыхтаваны мастачкай Аленай Лось.

Мерапрыемства адбудзецца ў  галерэі "Лабірынт" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі а 16-ай гадзіне.


Мэта правядзення рэспубліканскай акцыі “Культурны маршрут Мая Беларусь: сучасныя піcьменнікі – дзецям” – падтрымка развіцця беларускай мастацкай літаратуры і творчасці сучасных пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь, адраджэнне традыцый чытання, знаёмства дзяцей з сучаснай беларускай літаратурай.

Акцыя праводзіцца Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Апублікавана:
Праглядаў:
998