Прывітальнае слова калектыву рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства ”Выдавецтва ”Беларусь“

Прывітальнае слова калектыву рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства ”Выдавецтва ”Беларусь“

Шаноўныя сябры!

Маю гонар ад імя Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь віншаваць шматлікіх аўтараў і чытачоў, ветэранаў, увесь калектыў са стогадовым юбілеем выдавецтва ”Беларусь“.

Гісторыя выдавецтва – гэта гісторыя нашай краіны. Створанае на зломе гістарычных падзей пачатку мінулага стагоддзя выдавецтва ”Беларусь“ заўсёды працавала разам с краінай, зацікаўлена адлюстроўвала на старонках сваіх кніг гісторыю Беларусі, увасабляла ў жыццё цікавыя, змястоўныя творчыя праекты, якія садзейнічалі ўсталяванню беларускай дзяржаўнасці, стваралі інтэлектуальны патэнцыял нацыі.

Старэйшае выдавецтва краіны дало старт развіццю сучаснага беларускага кнігавыдання, што адыграла значную ролю ва ўдасканаленні народнай адукацыі, падрыхтоўцы масавых кадраў нацыянальнай інтэлігенцыі, развіцці беларускай навукі, літаратуры і мастацтва, ва ўсім культурным будаўніцтве беларускай дзяржавы. Набыццё нацыянальнага кнігавыдання дало магутны імпульс развіццю беларускай літаратуры, дазволіла больш шырока і поўна раскрыцца таленту беларускіх пісьменнікаў. У выдавецтве ўбачылі свет прыжыццёвыя выданні аўтараў, якія сталі класікамі беларускай літаратуры: Янкі Купалы, Якуба Коласа, Івана Мележа, Івана Шамякіна, Уладзіміра Караткевіча і многіх іншых славутых беларускіх літаратараў.

Асноўнай задачай выдавецтва заўсёды была і застаецца тэма шматбаковага адлюстравання ўнікальнай самабытнасці беларускага народа, велічы яго гісторыі і культуры, дэманстрацыя дасягненняў ва ўсіх сферах жыцця краіны, развіццё беларускай мовы як праяўлення нацыянальнай ідэнтычнасці народа.

Адметна, што і ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны выдавецтва, якое працягвала сваю дзейнасць у эвакуацыі ў Маскве, у мэтах падняцця патрыятызму народа больш за 90 працэнтаў сваіх кніг выпускала на беларускай мове. Кнігі, часопісы, плакаты, лістоўкі, якія друкаваліся масавым тыражом і расказвалі пра гераічныя дзеянні воінаў-беларусаў, партызанскім руху, заклікалі да перамогі над нацысцкімі акупантамі, дастаўляліся на занятую фашыстамі беларускую зямлю.

Прыемна, што і цяпер калектыў выдавецтва не змяніў выдавецкай палітыцы, накіраванай на падтрымку айчыннай культуры, захаваў прыхільнасць да лепшых традыцый нацыянальнага кнігавыдання, робіць значны ўнёсак у замацаванне каштоўнасцей патрыятызму і духоўных арыенціраў у грамадстве.

Перакананы, што ў новых кніжных праектах выдавецтва і надалей будуць аб’ёмна і глыбока адлюстроўвацца шматлікія пераўтварэнні і дасягненні, якія адбыліся і адбываюцца ў нашай незалежнай Беларусі.

Жадаю калектыву выдавецтва плённай працы на карысць развіцця беларускай літаратуры і ўсяго беларускага кнігавыдання, творчага працягу ў стварэнні сапраўднай скарбонкі здабыткаў нацыянальнай культуры.

Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь                                                            І.У.Луцкі

Апублікавана:
Праглядаў:
475